Зборшчыка подпісаў "Народнага рэферэндуму" арыштавалі на трое сутак

Такія паказані дала ў судзе сведка Зінаіда Казлова. Па словах намесніка старшыні руху "За свабоду" Юрася Губарэвіча, якія перадае Радыё "Свабода", насамрэч сходу не было ні ў рэальнасьці, ні нават у пратаколе. Аднак суддзя Паўлоўская паверыла словам сведкі.

Нагадаем, што 28 кастрычніка Кошалеў збіраў подпісы за "Народны рэферэндум" у інтэрнаце аднаго з ПТВ на вуліцы Ваўпшасава ў Мінску. Гэта не спадабалася намесніцы дырэктара па ідэалогіі гэтай навучальнай установы. Яна забрала ў актывіста падпісныя лісты.

На наступны дзень валанцёр разам з палітыкамі Андрэем Дзмітрыевым і Юрасём Губарэвічам вырашылі сустрэцца з чыноўніцай, каб патлумачыць законнасць збору подпісаў і вярнуць падпісныя лісты. Але падчас размовы намесніца дырэктара ПТВ Казлова зноў выклікала міліцыю, якая затрымала валанцёра і адвезла яго ў РУУС Партызанскага раёну. Там на Кошалева склалі пратакол за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі