Зборная Беларусі па хакеі з мячом можа не паехаць на чэмпіянат свету

Зборная Беларусі па хакеі з мячом можа не паехаць на чэмпіянат свету

Зборная каманда Беларусі па хакеі з мячом сёлета можа не адправіцца на чэмпіянат свету, бо папросту не мае грошай. Пра гэта сайту by.tribuna.com распавёў кіраўнік адпаведнай спартовай федэрацыі Віктар Пляц.

Па яго словах, фінасаванне каманды ніколі не было лепшым, аднак зборная ўдзельнічала ў групе наймацнейшых на працягу многіх гадоў. Сапернікамі Беларусі ў групе "А" былі такія гранды, як Расія, Швецыя, Фінляндыя, Нарвегія, ЗША, Канада.

Па словах Пляца, вялікія праблемы ў зборнай пачаліся, калі міністрам спорту стаў Аляксандр Шамко. За час яго кіравання каманда паўдзльнічала ўжо ў чатырох чэмпіянатах свету. "Але мы да гэтага часу расхлёбваем тую кашу, якую заварыў гэты чалавек напярэдадні чэмпіянату свету-2013. Са слоў Максіма Рыжанкова, міністр паабяцаў вылучыць на ўдзел каманды ў чэмпіянаце не ўсю суму, а толькі палову. Маўляў, астатняе шукайце ў спонсараў. Усе гульцы купілі квіткі ў Швецыю за свае грошы, 4 дні трэніраваліся і харчаваліся таксама за свае грошы, спадзеючыся на тое, што міністр вырашыць пытанне з вяртаннем грошай, хоць бы пасля чэмпіянату. Але не. Пасля вяртання каманды дадому, ад міністра не было ніякай рэакцыі ў адказ", — распавёў кіраўнік спартовай федэрацыі.

Ён дадаў, што навучальна-трэніровачныя зборы каманды перад далейшымі чэмпіянатамі свету аплочвала не Міністэрства спорту, а федэрацыя. Квіткі на чэмпіянаты дапамагала купляць расійская федэрацыя.

Сёлетні чэмпіянат свету па хакеі з мячом пройдзе ў Швецыі. Купіць квіткі туды і назад за свае грошы гульцы і трэнеры не могуць. Пагатоў, што харчавацца, хутчэй за ўсё, давядзецца за ўласныя грошы. Таму, кажа Пляц, беларуская зборная можа не паехаць на спаборніцтвы.

Дарэчы, на чэмпіянатах свету 2016 і 2015 гадоў Беларусь займала шостае месца, у 2014-м стала сёмай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі