Зборная Беларусі па гандболе сенсацыйна выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету!

Зборная Беларусі па гандболе сенсацыйна выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету!

Зборная Беларусі па гандболе выйшла ў 1/8 фіналу чэмпіянату свету, заняўшы ў сваёй падгрупе 3-е месца. Трапіць у плэй-оф у беларусаў удалося дзякуючы перамозе над венграмі (27:25) у заключным матчы групавога этапу, хоць у такі вынік амаль ніхто не верыў (дагэтуль беларусы ніколі не перамагалі венграў). На карысць нашых было і паражэнне Чылі ад Саудаўскай Аравіі.

На наступнай стадыі зборная Беларусі 22 студзеня згуляе з камандай Швецыі. Пачатак — у 18.00 па беларускім часе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі