Зборная Беларусі па футболе згуляе таварыскі матч з чэмпіёнамі Еўропы 2004 года

Зборная Беларусі па футболе згуляе таварыскі матч з чэмпіёнамі Еўропы 2004 года

Зборная Беларусі па футболе правядзе таварыскі матч з камандай Грэцыі. Сустрэча адбудзецца 9 лістапада ў Афінах. Дакладны час і стадыён, на якім згуляюць нацыянальныя каманды, вызначыцца пазней, інфармуе Федэрацыя футбола нашай краіны.

Раней сапернікі сустракаліся толькі адзін раз і таксама ў таварыскім паядынку. У 2006 годзе футбалісты Грэцыі былі мацнейшыя за беларусаў — 1:0.

У 2004 годзе зборная Грэцыі выйграла чэмпіянат Еўропы. Цяпер яна займае 48-ы радок у рэйтынгу ФІФА, Беларусь размясцілася на 57-м месцы.

Пасля сустрэчы з грэкамі беларусы 13 лістапада правядуць адборачны матч да чэмпіянату свету са зборнай Балгарыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі