Заяўніка акцыі 25 сакавіка Садоўскага аштрафавалі на 920 долараў

Заяўніка акцыі 25 сакавіка Садоўскага аштрафавалі на 920 долараў

Заяўніка акцыі 25 сакавіка, актывіста аргкамітэта БХД Дзяніса Садоўскага пакаралі штрафам у 80 базавых велічыняў (1840 рублёў, або каля 920 долараў). Як паведамляе ў Фэйсбуку Вольга Кавалькова, 30 базавых яму прысудзілі за нібыта лаянку матам і 50 базавых — за непадпарадкаванне міліцыі. 

Садоўскі выступаў адным з заяўнікаў акцыі 25 сакавіка. Аднак пасля таго, як гарадскія ўлады не далі своечасова адказ на заяўку, амаль усе заяўнікі знялі свае подпісы. На шэсце 25 сакавіка Садоўскі прыйсці не змог, бо яго каля дома пільнавалі міліцыянты, якія і затрымалі актывіста. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі