Затрыманы "баявік" Данілаў захоўваў "гранаты"... на палічцы з кнігамі

Затрыманы "баявік" Данілаў захоўваў "гранаты"... на палічцы з кнігамі

Увечары 22 сакавіка на беларускім тэлебачанні з'явіліся сюжэты пра затрыманні былых удзельнікаў "Белага легіёна". Сюжэт на канале "Беларусь-1" зроблены ў адказ незалежным СМІ, якія, па словах дыктаркі, спрабуюць "абяліць" баевікоў. У кадры — архіўныя здымкі і свежае відэа: КДБ штурмуе кватэру колішняга сябра БЛ Віктара Данілава.

Шмат увагі нададзена быццам бы заляпанай крывёю карціне, на якой трое ўдзельнікаў БЛ у масках і са зброяй выяўленыя на Плошчы Незалежнасці. Па падлозе раскладзены "арсенал": некалькі ствалоў, гранаты, патроны.

Таксама сюжэт пра "Белы легіён" выйшаў на тэлеканале АНТ. Туды трапіла больш аператыўных здымкаў з кватэры Віктара Данілава.

Відэа пачынаецца ў калідоры: баец са спецпадраздзялення КДБ прапануе пусціць сілавікоў у кватэру. З-за дзвярэй яму адказвае жанчына. Журналіст АНТ за кадрам каментуе, што Данілаў "не спяшаецца адчыняць дзверы". Але маладога чалавека ў той момант увогуле не было ў кватэры.

Сілавікі ламаюць дзверы і ўваходзяць у кватэру, здымаючы штурм. Камера выхоплівае гранаты, якія стаяць... на палічках з кнігамі! Суворы, відаць, баявік гэты Віктар Данілаў, калі трымае небяспечную зброю настолькі блізка і настолькі адкрыта!

 

Затрыманы "баявік" Данілаў захоўваў "гранаты"... на палічцы з кнігамі
Скрыншот з відэа тэлеканала АНТ.

А вось гэтыя ж "гранаты", раскладзеныя на стале перад Віктарам Данілавым, якога прывезлі ў кватэру пазней:

Затрыманы "баявік" Данілаў захоўваў "гранаты"... на палічцы з кнігамі
Скрыншот з відэа тэлеканала АНТ.

Крыху раней сілавікі паказваюць Данілаву дымавую шашку. Ён кажа, што яна выкарыстоўваецца падчас страйкбольных гульняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі