Зацверджаныя назвы новых станцый 4-й лініі мінскага метро

Зацверджаныя назвы новых станцый 4-й лініі мінскага метро

Мінгарвыканкам зацвердзіў назвы новых станцый 4-й лініі метро. Рашэнне ад 18 студзеня 2018-га № 198 апублікаванае на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, ім унесеныя змены і дадаткі ў рашэнне выканкама ад ліпеня 2016 года. У параўнанні з першапачатковым варыянтам адбылася толькі адна змена, замест станцыі “Мінск-Мір” будзе “Праспект Міра”.

На скрыжаванні вуліц Сурганава і Якуба Коласа будзе станцыя метро “Політэхнічная”, вуліц Арлоўскай і Гая — “Кіеўскі сквер”, вуліцы Альшэўскага і праспекта Пушкіна — “Альшэўская”, вуліцы Прытыцкага і праспекта Пушкіна — “Цівалі”, вуліц Харкаўскай і Панамарэнкі з праспектамі Пушкіна і Жукава — “Тучынка”, вуліцы Уманскай і праспекта Дзяржынскага — “Берасцейская”, вуліц Праектуемай № 3 і Жукоўскага — “Праспект Міра”. У раёне чыгуначнай станцыі “Сталічная” — “Лакаматыўная”, на вуліцы Вялікаморскай у раёне чыгуначнай станцыі “Мінск-Паўднёвы” — “Козырава”.

Чацвёртая лінія мінскага метро будзе будавацца пад другім транспартным колам сталіцы. У лепшым выпадку гэта — 2030-2040 гады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі