Забойства 35-гадовай жыхаркі Рэчыцы мог "замовіць" яе муж

Міліцыя Гомельскай вобласці заявіла, што забойства 35-гадовай жанчыны ў Рэчыцы раскрытае. Галоўны падазраваны — яе 46-гадовы муж.

Труп маладой маці са шматлікімі колата-рэзанымі ранамі быў знойдзены з двары дома, у якім яна жыла. На працягу сутак праваахоўнікі ўстанавілі, што муж даўно планаваў забойства жонкі. Для гэтай мэты ён знайшоў знаёмага, які раней трапляў за краты. Той пагадзіўся выканаць "замову" за некалькі тысяч долараў.

Па звестках аператыўнікаў, найміт прадставіўся правяраючым службы газу, паклікаў жанчыну на вуліцу, нібыта, для зняцця паказанняў лічыльніка. Там ён нанёс гаспадыне больш за дзесятак нажавых раненняў.

Распачатая крымінальная справа па артыкуле "Забойства". Затрыманыя ўжо даюць паказанні, інфармуе прэс-служба міліцыі Гомельскай вобласці.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі