Забароненае святкаванне 500-х угодкаў бітвы пад Оршай

Мясцовыя чыноўнікі не далі згоды на правядзенне 6 верасня на Крапівеньскім полі фэсту і канцэрту. Паводле слоў Купавы, адмова грунтуецца на "няправільна аформленай заяўцы": не былі пазначаныя крыніцы фінансавання імпрэзы, не ўключанае забеспячэнне машыны хуткай дапамогі.  

Цяпер аргкамітэт разгледзіць іншыя варыянты святкавання ўгодкаў бітвы, інфармуе "Наша ніва".

Аршанская бітва адбылася 8 верасня 1514 года. Тады 30-тысячнае войска ВКЛ на чале з гетманам Астрожскім разбіла 80-тысячнае войска Масковіі. Гэта адна з самых слаўных бітваў у гісторыі Беларусі.


Фота — nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі