За ўзнагароды Experty.by паспрачаюцца 11 беларускіх альбомаў

За ўзнагароды Experty.by паспрачаюцца 11 беларускіх альбомаў

Музычны сайт Experty.by аб'явіў назвы 11 беларускіх музычных дыскаў 2016 года, якія паспрачаюцца за ўзнагароды па галасах беларускіх ды замежных музычных крытыкаў. Цырымонія ўручэння адбудзецца 22 сакавіка пры падтрымцы праекта Maksivision.


"Штатныя эксперты сайта паслухалі каля 150 выдадзеных у 2016 годзе беларускіх альбомаў, 29 з іх былі адрэцэнзаваныя і разгледжаныя ў межах узнагарод, — распавядае Зміцер Бескаравайны, кіраўнік праекта Experty.by. — Агульная карцінка атрымалася пярэстай і непадобнай на іншыя гады. Напрыклад сярод намінантаў даўно не было столькі праектаў з жаночым вакалам. З іншага боку, па-за межамі спісу апынуліся моцныя працы Akute, Re1ikt, Змітра Вайцюшкевіча, "Старога Ольсы", Сяргея Пукста і іншых артыстаў — гэта добры паказчык канкурэнцыі".

 

Песні намінантаў

У межах цырымоніі будуць названыя пераможцы ў 11 намінацыях, у тым ліку: "Альбом года", "Лепшы беларускамоўны альбом", "Лепшы дэбютны альбом", "Лепшы рок-альбом", "Лепшы поп-альбом", "Лепшы фолк-альбом", "Лепшы інды-поп/электронны альбом". Спіс намінантаў выглядае ткім чынам: 


"Восьмыдзень" "Жнівень", Лявон Вольскі "Псіхасаматыка", Макс Корж "Малый повзрослел, ч.1", "Петля пристрастия" "Мода и облака", Ayva "Точно", Ilo & Friends "Кола", IOWA "Import", Mustelide "Spi", Nebulae Come Sweet "It’s Not The Night That Covers You", Shuma "Сонца", Witness Temple "Suckcessful". 
Сёлета ў журы прэміі 15 беларускіх і 5 замежных музычных крытыкаў.


Пераможца галоўнай намінацыі "Альбом года" атрымае ў якасці прыза рэкламна-інфармацыйную падтрымку сольнага канцэрта ад партнёра ўзнагарод — мультымедыйнага праекта Maksivision. Выступ мае адбыцца да 1 чэрвеня 2017 года.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі