За ўдзел у акцыі ў падтрымку "Белсата" аштрафавалі Лябедзьку і Севярынца

За ўдзел у акцыі ў падтрымку "Белсата" аштрафавалі Лябедзьку і Севярынца

За ўдзел у акцыі ў падтрымку тэлеканала "Белсат" аштрафавалі апазіцыйных дзеячоў Анатоля Лябедзьку і Паўла Севярынца. За "парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў" яны мусяць заплаціць па 1150 рублёў кожны. Такое рашэнне ў чацвер прыняў суддзя суда Ленінскага раёна Мінска Андрэй Камушкін, інфармуе БелаПАН.

Несанкцыянаваны пікет прайшоў 20 снежня каля будынка Адміністрацыі прэзідэнта, у ім удзельнічалі некалькі чалавек. Яны перадалі ў прыёмную зварот з патрабаваннем "спыніць вяшчанне расійскіх прапагандысцкіх каналаў, якія падрываюць незалежнасць Беларусі, а таксама ўключыць "Белсат" у сетку вяшчання ў Беларусі, фінансаваць яго за кошт дзяржаўнага бюджэту і акрэдытаваць усіх журналістаў".

Варта адзначыць, што ў канцы снежня Севярынец атрымаў пятнаццаты ў 2016 годзе штраф за ўдзел у вулічных акцыях. Агульная сума штрафаў складала 14280 рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі