За ўцягванне ў сэксуальныя адносіны падлеткаў Давыдовіч асуджаны на 5 гадоў

За ўцягванне ў сэксуальныя адносіны падлеткаў Давыдовіч асуджаны на 5 гадоў

Мінскі гарадскі суд 28 снежня вынес рашэнне па гучнай справе Вячаслава Давыдовіча, былога кіраўніка міжнароднай дабрачыннай грамадскай арганізацыі "У дапамогу дзецям-сіротам", якая разглядалася ў закрытым рэжыме. Яго прызналі вінаватым ва ўцягванні ў сэксуальныя адносіны падлеткаў, а таксама ў шэрагу злачынстваў эканамічнай накіраванасці. Давыдовіч правядзе 5 гадоў у калоніі, інфармуе БЕЛТА.

Следства высветліла, што ў 2010-2012 гадах Вячаслаў Давыдовіч здзейсніў дзеянні сэксуальнага характару ў адносінах выхаванцаў дзіцячых дамоў. Дакладны лік пацярпелых не агучваўся. Больш падрабязна пра гэта чытайце тут. Дзеянні Давыдовіча былі кваліфікаваныя па некалькіх артыкулах. Гэта і "гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару, учыненыя ў дачыненні да заведама малалетняга", і "іншыя дзеянні сэксуальнага характару з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту", а таксама незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць, злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, службовы падлог.

Асуджаны на дадзены момант адбывае пакаранне за раней здзейсненае злачынства. У лютым 2014-га ён атрымаў 4 гады калоніі агульнага рэжыму за "прадпрымальніцкую дзейнасць без рэгістрацыі з атрыманнем даходу ў асабліва буйным памеры".

БелаПАН інфармуе, што паколькі Давыдовіч раней быў асуджаны, суд "шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім" канчаткова прызначыў яму 5 гадоў зняволення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі