За тыдзень палякі развярнулі на мяжы з Беларуссю 40 "бензавозаў"

За тыдзень палякі развярнулі на мяжы з Беларуссю 40 "бензавозаў"

За тыдзень польскія мытнікі развярнулі на мяжы з Беларуссю больш за 40 "бензавозаў". Гэтыя аўтамабілі прыязджалі ў Польшчу часцей за 1 раз на 72 гадзіны з поўным бакам паліва. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Гродзенскай рэгіянальнай мытні Юлія Раманюк.

Як паведамляла Еўрарадыё, з 14 лістапада ўезд аўтамабіляў у Польшчу з поўным бакам абмежаваны. Калі ён ажыццяўляецца часцей за раз на трое сутак, то норма бяспошліннага ўвозу не можа перавышаць 20 літраў паліва. Інакш за перавышэнне нормы паліва ў баку давядзецца заплаціць, альбо аўтамабіль польскія мытнікі вернуць у Беларусь.

Мяркуецца, што польскія ўлады спрабуюць значна аслабіць пазіцыі чорнага рынку бензіну і дызельнага паліва.

Газета "СБ. Беларусь сегодня" адзначае, што новыя правілы пачалі дзейнічаць не ва ўсіх пунктах пропуску на беларуска-польскай мяжы. Згаданыя чатыры дзясяткі аўтамабіляў вярнулі ў "Брузгах" і "Бераставіцы".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі