За суткі Логвінаў сабраў каля 1500 долараў ахвяраванняў

Калі верыць лічыльніку сайта savelohvinau.club, на 16 гадзін 21 студзеня, то бок крыху больш за суткі, было сабрана амаль 1500 долараў ахвяраванняў. Усяго неабходна сабраць крыху больш за 65 тысяч. На гэта ў Ігара Логвінава і яго каманды ёсць месяц.

Ігар Логвінаў, беларускі выдавец, уладальнік кнігарні "логвінаЎ", 20 студзеня звярнуўся да грамадскасці. На прэс-канферэнцыі ў Мінску ён нагадаў, што нядаўна эканамічны суд прызначыў яму штраф — больш за 5 мільёнаў рублёў "за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць". З яго спаганяюць таксама 961 мільён рублёў, які падатковая інспекцыя палічыла прыбыткам крамы.

Нагадаем, выдаўца вінавацілі ў продажы кніг без ліцэнзіі Мінінфармацыі.

Хто такі Ігар Логвінаў і за што судзяць яго кнігарню

У судзе Ігар Логвінаў не прызнаў сваёй віны. Таксама ён адзначыў, што 961 млн. рублёў — гэта не прыбытак кнігарні, а яе абарот. Па словах Логвінава, кнігарня працуе практычна "ў нуль". Аднак суд не прыняў да ўвагі гэтыя аргументы.

Суд загадаў спагнаць з Логвінава амаль мільярд рублёў

У аўторак Логвінаў папрасіў у грамадскасці дапамогі ў выплаце штрафу — згаданага 961 млн рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі