За спробу ўцёкаў з мінскага суда распачалі крымінальную справу

Крымінальную справу распачалі ў Мінску "за спробу ўцёкаў, здзейсненую групай асоб з ужыццём гвалту", інфармуе БелаПАН. Напярэдадні двое абвінавачаных пасля заканчэння судовага паседжання ў будынку суда Савецкага раёна напалі на канвой. Аднак міліцыянеры не дапусцілі ўцёкаў і затрымалі зламыснікаў.

Падрабязнасці здарэння не паведамляюцца. У ГУУС Мінгарвыканкама адзначаюць прафесіянальныя і пісьменныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі.

Фота — tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі