За год насельніцтва Беларусі вырасла амаль на 7 тысяч чалавек

За год насельніцтва Беларусі вырасла амаль на 7 тысяч чалавек

За год насельніцтва Беларусі вырасла амаль на 7 тысяч чалавек. Як інфармуе Нацыянальны статыстычны камітэт, на 1 студзеня 2017 года ў нашай краіне жылі 9 мільёнаў 504 тысячы 700 чалавек, год таму — 9 млн 498 тысяч. Тэндэнцыя да павелічэння насельніцтва адзначаецца ў Беларусі ў апошнія гады. У параўнанні з 2013 годам беларусаў стала больш на 40 тысяч чалавек.

Варта адзначыць, што на 1 кастрычніка 2016 года ў Беларусі налічвалася 9 млн 505,2 тысячы жыхароў. У студзені-чэрвені мінулага года беларусаў стала больш на 1590 чалавек, у ліпені-верасні — на 5200. Атрымліваецца, што ў кастрычніку-снежні 2016-га беларусаў стала менш на 500 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі