За год колькасць п’яных кіроўцаў скарацілася на 17%

"Са студзеня па кастрычнік бягучага года за кіраванне транспартным сродкам у стане ап'янення затрыманыя больш за 23 тысяч кіроўцаў, што на 16,7% менш у параўнанні з аналагічным перыядам 2013 года. З іх паўторна на працягу года селі за руль п'янымі крыху больш за 1,9 тысячы кіроўцаў. У мінулым годзе такіх парушальнікаў было больш на 32,1%", - гаворыць Ганна Банадык.

Старэйшы інспектар дадае, што за 9 месяцаў па віне кіроўцаў, якія знаходзіліся за рулём у стане ап'янення, адбылося 352 аварый (на 22% менш, чым у мінулым годзе), у якіх 64 (на 40,2% менш) чалавекі загінулі і 419 (на 23,1% менш) атрымалі траўмы, паведамляе БелТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі