За гадзіну ў мінскім мікрараёне Уручча згарэлі тры аўтамабілі (відэа)

У ноч з 12-га на 13 красавіка мінскія ратавальнікі тройчы выязджалі змагацца з агнём у машынах у мікрараёне Уручча. Усе тры пажары адбыліся менш чым за гадзіну — з 22.55 да 23.42 на суседніх вуліцах Уруцкай і Астрашыцкай. Спярша ратавальнікаў выклікалі на пажар аўтамабіля Daewoo на вуліцы Уруцкай. Потым на вуліцы Астрашыцкай гарэў прыпаркаваны Ford Sierra 1987 года выпуску. А пазней на той жа вуліцы загарэўся Renault 19, выпушчаны ў 1995 годзе.

Ва ўсіх трох выпадках меркаваная прычына пажару — падпал, паведамляе Onliner.by са спасылкай на прэс-сакратара Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталя Дэмбоўскага. Усе тры машыны згарэлі цалкам.

Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі