За 2,5 гады шыкоўны “Боінг” спатрэбіўся б Лукашэнку толькі чатыры разы

У канцы 2011 года "Белавія" і авіякампанія Turkmenistan Airlines заключаюць здзелку аб продажы Беларусі самалёта Boeing 767-300ER. Самалёт служыў памерламу прэзідэнту Туркменістана Сапармурату Ніязаву.

“Добра, што яго купілі. Трэба было новы купляць. Але гэта ў 2,5 разы даражэй… Менш за 100 мільёнаў долараў ён каштаваў, а новы — 250-300 мільёнаў. Для кіраўніка дзяржавы. Таму можаце палічыць, выгадна гэта, ці не”, — рэагуе Лукашэнка на крытыку ў марнаванні дзяржаўных грошай.

“Салон аздоблены натуральнай скурай і каштоўнымі пародамі дрэва, сантэхніка ў душавой і туалетах выкананая з выкарыстаннем каштоўных металаў і камянёў. Абсталяваны ўсімі вядомымі відамі ўрадавай сувязі, сістэмай прадухілення паражэння ракетамі класа "зямля-паветра" і "паветра-паветра", а таксама забяспечаны парашутным абсталяваннем. Самалёт здольны ляцець без дазапраўкі да 10 400 кіламетраў”, — апісваюць абноўку журналісты.

Прычым, менавіта здольнасць “Боінга 767” да далёкіх пералётаў называецца асноўнай прычынай пакупкі. Ранейшы беларускі “Борт №1”, “Боінг 737”, мог без перасадак лётаць на адлегласці каля 5700 кіламетраў. Дальнасць “Боінга 767” — цэлых 11000 кіламетраў.

Аднак за ўвесь час, які праходзіць пасля набыцця новага “Боінга”, кіраўнік Беларусі ў далёкія вандроўкі выбіраецца ўсяго… чатыры разы. За акіян на Кубу, у Венесуэлу і Эквадор (там новы самалёт нечакана ламаецца), у Кітай і ў Інданэзію. І яшчэ раз у Венесуэлу - на пахаванне Чавэса. Агулам, з лютага 2012 года па жнівень 2014 кіраўнік Беларусі зрабіў 27 афіцыйных візітаў. Амаль палова з іх прыйшлася на Расію — 12 (5 з іх у Сочы, 6 — у Маскву, аднойчы Лукашэнка быў у Пецярбургу). У Казахстан кіраўнік Беларусі лётаў тройчы. Яшчэ па 2разы ва Украіну і Туркменістан. З усімі гэтымі палётамі лёгка справіўся б і папярэдні самалёт кіраўніка дзяржавы — урадавы “Боінг 737”.

Па дадзеных сайта flightradar24.com, за апошнія тры месяцы “Боінг 767” Лукашэнкі здзейсніў шэсць палётаў — да Астаны і назад у канцы траўня і яшчэ чатыры тэхнічныя з Мінска ў Мінск. 737-ы тым часам працягвае паспяхова лётаць. Апошні яго палёт flightradar24.com фіксуе 6 чэрвеня.

Тым часам кіраўнікі краін-суседзяў альбо зусім не маюць сваіх самалётаў, як у Літве і Латвіі, альбо карыстаюцца сціплымі бразільскімі “Эмбраерамі”, як палякі. Свае вялікія і шыкоўныя самалёты ёсць толькі ў Пуціна і Назарбаева. Быў і ў Януковіча, але ў сваю апошнюю вандроўку да Растова былы украінскі прэзідэнт скарыстацца ім не здолеў.

Спіс афіцыйных замежных візітаў Лукашэнкі з лютага 2012 года да верасня 2014.

Куды і калі

Навошта

Сербія, 11 чэрвеня 2014

Абмеркаваў пытанні супрацоўніцтва і міжнародную сітуацыю

Украіна, 7 чэрвеня 2014

Інаўгурацыя Пятра Парашэнкі

Казахстан, 24 траўня 2014

Паседжанне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Астане

Расія, 7 траўня 2014 года

Урачыстасці з нагоды Дня перамогі ў Маскве

Расія, 5 сакавіка 2014

Паседжанне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Нова-Агарова пад Масквой

Расія, 8 лютага 2014

Сустрэча з нацыянальнай камандай па біятлоне падчас Алімпіяды ў Сочы

Расія, 4 студзеня 2014

Наведаў Сочы па запрашэнні Уладзіміра ПУціна

Расія, 24 снежня 2013

Удзельнічаў у паседжанні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы ў Маскве

Азербайджан, 21 лістапада 2013

Сустрэўся з Ільхамам Аліевым, абмеркаваў супрацоўніцтва

Туркменістан, 5 лістапада

Сустрэўся з прэзідэнтам Гурбангулы Бердымухамедавым, абмеркаваў супрацоўніцтва

Казахстан, 4 кастрычніка

Працоўны візіт

Расія, 23 верасня 2013

Сесія савета АДКБ у Сочы

Кітай, 17 ліпеня 2013

Афіцыйны візіт у Пекін

Расія, 24 чэрвеня 2013

Сустрэча ў Маскве з Патрыярхам маскоўскім Кірылам

Украіна, 17 чэрвеня 2013

Сустракаўся ў Кіеве з Віктарам Януковічам

Казахстан, 29 траўня 2013

Паседжанне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Астане

Арменія, 12 траўня 2013

Наведаў Ерэван і Армянскую АЭС

Аб’яднаныя арабскія эміраты, 22 сакавіка 2013

Афіцыйны візіт

Інданэзія, 18 сакавіка 2013

Афіцыйны візіт

Расія, 15 сакавіка 2013

Наведаў паседжанне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы ў Санкт-Пецярбургу

Расія, 11 лютага 2013

Па запрашэнні Пуціна наведаў Сочы, дзе паглядзеў падрыхтоўку да Алімпійскіх гульняў

Туркменістан, 4 студзеня 2013

Паседжанне кіраўнікоў краін СНД у Ашхабадзе

Расія, 15 верасня 2012

У Сочы сустрэўся з Пуціным

Эквадор, 28 чэрвеня 2012

Правёў сустрэчы на вышэйшым узроўні.

Венесуэла, 27 чэрвеня 2012

У Каракасе сустрэўся з Уга Чавесам, перад гэтым кароткі візіт на Кубу

Расія, 15 траўня 2012

Паседжанне савета АДКБ у Маскве.

Расія, 18 сакавіка 2012

Паседжанне Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета ў Маскве, сустрэўся з яе мэрам Сабяніным.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі