За 10 гадоў колькасць выпускнікоў-медалістаў скарацілася ў 5-6 разоў

За 10 гадоў колькасць выпускнікоў-медалістаў скарацілася ў 5-6 разоў

За апошнія 10 гадоў колькасць медалістаў сярод выпускнікоў школ і гімназій Беларусі скарацілася ў пяць-шэсць разоў. Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі Святлана Уклейка. Паводле яе слоў, прычына крыецца ва ўзмацненні жорсткасці патрабаванняў да вучняў, якія прэтэндуюць на медалі.

"Сёння колькасць медалістаў сярод выпускнікоў — 3,4-4,5%, — цытуе словы чыноўніцы БелаПАН. — Калі ўводзілася патрабаванне аб тым, што для атрымання медаля трэба мець пасведчанне аб агульнай базавай адукацыi з адзнакай [пастанова Саўміна ад 9 лiстапада 2006 года № 1502], колькасць медалістаў зашкальвала, часам да 20% выпуску. А пры аналізе вынікаў здачы ўступных экзаменаў у ВНУ выяўлялася, што вельмі вялікая частка медалістаў свае атэстаты не пацвярджала".

Уклейка падкрэсліла, што ва ўмовах ацэнкі дзейнасці ўстаноў агульнай і сярэдняй адукацыі ў нашай краіне няма паказчыка паступлення выпускнікоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі