З увядзеннем электроннай чаргі на мяжы ў Брэсце памежнікі спазняюцца на месяц

З увядзеннем электроннай чаргі на мяжы ў Брэсце памежнікі спазняюцца на месяц

Адпаведна пастанове Савета міністраў Беларусі, сістэма электроннай чаргі у пункце пропуску “Брэст” мусіла запрацаваць да 29 лютага. Але і праз месяц, 31 сакавіка, скарыстацца гэтай паслугай немагчыма, папярэджвае кіраўнік прэс-службы Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка:

“Гэта ж не тая справа, што запусціў і “абы не працавала”! Пэўныя нюансы неабходна давесці да поўнай дасканаласці: гэта ж усё звязана з электроннымі пытаннямі і аўтаматызацыя павінна быць бездакорная. Ну, і тое, што тычыцца зон чакання, размяшчэння — сервісных зон. Там таксама ёсць моманты, якія неабходна давесці да лагічнага афармлення”.

Калі сістэма нарэшце запрацуе, суразмоўца Еўрарадыё казаць не бярэцца нават прыблізна. Але абяцае, што ўведзеная сістэма электроннай чаргі будзе абавязкова.

Паводле задумы, электронная чарга будзе працаваць у двух варыянтах: бясплатным і платным. Бясплатны будзе выглядаць наступным чынам: вы прыязджаеце на мяжу, у спецыяльным інфакіёску атрымліваеце электронны квіток з нумарам сваёй чаргі, становіцеся ў зону чакання і чакаеце, пакуль на электронным табло з’явіцца ваш нумар — запрашэнне да пачатку памежнага і мытнага афармлення. Другі варыянт: сайт Памежнага камітэту загадзя замовіць сабе канкрэтны дзень і час пераходу мяжы ў пэўным пункце пропуска. Каштаваць такая паслуга будзе: 0,8 базавай велічыні альбо 168 тысяч рублёў у звычайныя дні і 1 базавая, ці 210 тысяч рублёў — у святочныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі