З пачатку жніўня Мінгандлю зачыніў 24 кавярні і крамы

З пачатку жніўня Мінгандлю зачыніў 24 кавярні і крамы

З пачатку жніўня Міністэрства гандлю прыпыняла дзейнасць 24 аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання. Паводле інфармацыі, змешчанай на сайце ведамства, асноўнымі прычынамі такіх рашэнняў было недатрыманне асартыментнага пераліку і рэалізацыя тавараў са скончаным тэрмінам даўніны.

Большасць крамаў і кавярняў выконвала прадпісанні ведамства за некалькі дзён і аднаўляла сваю працу, але ёсць у спісе і тыя прадпрыемствы, у якіх дата аднаўлення працы адкрытая. Такім аб’ектам стала кавярня “Кантрабас” на вуліцы Рэвалюцыйнай у Мінску, якую зачынілі 16 жніўня. Прычынай санкцыяў стала прапанова спажыўцам 12 відаў тавараў са скончанам тэрмінам даўніны. Таксама не вызначаная дата адкрыцця кавярні “Мястэчка” на сталічнай вуліцы Казінца, рэстарана “Асторыка” на вуліцы Камсамольскай, рэстарана “Міміно” на Арлоўскай.

Згодна з загадам міністра гандлю, пачынаючы з трэцяга кварталу бягучага года на афіцыйным сайце ведамства размяшчаецца інфармацыя аб прыпыненні (забароне) міністэрствам працы гандлёвых аб’ектаў і аб’ектаў грамадскага харчавання. На сёння за амаль два месяцы ў спіс трапіла 64 аб’екты.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі