З мяса канфіскаваных свіней будуць рабіць каўбасы

Згадку аб тым, што з мяса канфіскаваных свіней будуць рабіць тушонку, вараныя і варана-вэнджаныя каўбасы, утрымлівае новая пастанова Савета міністраў № 758. Дакумент на 190 старонак зацверджаны 29 жніўня, апублікаваны 10 верасня. Ён адмяняе некаторыя ранейшыя пастановы аб барацьбе з распаўсюджваннем афрыканскай чумы свіней і абагульняе ўсе правілы.

Мяса і тканкі хворых жывёл, згодна з пастановай Саўміна, будуць па-ранейшаму знішчацца. Кошт канфіскаваных у людзей жывёл будзе кампенсавацца ім па 18 тысяч за кілаграм жывой вагі. Грошы мясцовыя ўлады людзям павінны вяртаць не пазней чым праз два тыдні пасля канфіскацыі жывёлаў.



Новая пастанова Савета міністраў па афрыканскай чуме свіней набыла моц 2 верасня. Дакумент ужо разасланы мясцовым уладам — у аблвыканкамы і райвыканкамы.
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі