З музея ў Берліне скралі залатую манету наміналам 1 млн долараў

З музея ў Берліне скралі залатую манету наміналам 1 млн долараў

З музея Бадэ ў Берліне ўначы 27 сакавіка скралі залатую манету наміналам 1 млн долараў. Яна мае назву "Вялікі кляновы ліст". Манета важыць каля 100 кілаграмаў і зроблена з чыстага золата. РІА "Новости" адзначае, што кошт матэрыялу для яе вытворчасці і самой працы склаў 3,7 млн долараў. Дыяметр манеты — 53 см, яе таўшчыня — 3 см. На аверсе можна пабачыць выяву профіля каралевы Вялікабрытаніі Елізаветы Другой.

Вядома, што зламыснікі патрапілі ў будынак музея праз акно пры дапамозе лесвіцы. Пакуль невядома, якім чынам яны адключылі сігналізацыю і вывезлі такую цяжкую манету.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі