Вы тут

З мінскага Палаца дзяцей і моладзі эвакуявалі каля 200 дзяцей

Фота: minsknews.by

Каля 200 дзяцей былі эвакуяваныя са сталічнага Палаца дзяцей і моладзі каля 18-й гадзіны 17 лютага. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са словаў афіцыйнага прадстаўніка ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандра Ластоўскага.

Ён паведаміў, што ахоўнік Палаца знайшоў скрынку з падазроным прадметам і звярнуўся ў міліцыю. На месца здарэння былі выкліканыя  сапёры.

Як удакладняюць "Мінск-Навіны", трывога, на шчасце, апынулася фальшывай. У скрынцы знаходзіўся муляж гранаты Ф-1.

Міліцыя праводзіць праверку, каб знайсці "жартаўніка", які сарваў заняткі ў Палацы дзяцей і моладзі.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі