З мінскага "Дынама" сышоў Аднан Захіравіч, прыйшоў Лазар Веселінавіч

Тэрмін арэнды Аднана Захіравіча скончыўся і ён вернецца ў "Спартак-Нальчык". Футбаліст згуляў за "Дынама" толькі 8 гульняў і нічым асаблівым не адзначыўся.

Як паведамляе "Прессбол", у мінскім "Дынама" з'явіўся нападаючы 26-гадовы Лазар Веселінавіч (на здымку). Ён пройдзе медагляд і тэставанне. У мінулым сезоне форвард выступаў за сербскі "Хайдук" з Кулы, забіў 17 галоў і быў трэцім сярод бамбардзіраў.


Фота — sports.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі