З Гродна да Вільні запускаюць новы цягнік

З 6 чэрвеня з Гродна ў Вільню будзе хадзіць новы дызель-цягнік міжнародных ліній №816/815 Гродна — Ліда — Вільня.

У саставе цягніка — тры вагоны з сідзячымі месцамі. Новы цягнік будзе перавозіць пасажыраў па суботах і нядзелях. З Гродна ён будзе адпраўляцца ў 5.44, з Ліды — у 7.41, а прыбываць у Вільню — у 10.15.

Назад з Вільні ён будзе выходзіць у 17.26 і прыбываць у Ліду ў 19.57, а ў Гродна — у 21.51.

Такім чынам, на дарогу ён будзе траціць 4 гадзіны 30 хвілін. На шляху следавання прадугледжаныя тры прыпынкі — у Мастах, Лідзе і Беняконях. Памежны і мытны кантроль пасажыры будуць праходзіць у пункце “Беняконі” з беларускага боку і ў “Стасіласе” — з боку Літвы.

Кошт квітка на гэты цягнік ад Гродна да Вільні складзе 195 тысяч рублёў, ад Ліды да Вільні — 150 тысяч, паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі