З БАТЭ падпісаў кантракт сербскі абаронца Мілаш Остаіч

З БАТЭ падпісаў кантракт сербскі абаронца Мілаш Остаіч

З БАТЭ падпісаў кантракт сербскі цэнтральны абаронца Мілаш Остаіч, інфармуе прэс-служба футбольнага клуба. Яму 25 гадоў. Ён гуляў за белградскі "Партызан", за яго фарм-клуб. Аднак апошнія гады для футбаліста былі нялепшым часам — у яго былі траўмы. Барысаўчане чакаюць, што Остаіч, які "засумаваў па вялікім футболе... перазапусціць уласную кар'еру" ды дапаможа БАТЭ "у вырашэнні пастаўленых на сезон задач".

Як вядома, у складзе БАТЭ ўжо выступае некалькі сербаў: абаронца Неманья Мілунавіч, паўабаронца Мірка Іваніч, нападаючы Анес Рушавіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі