З 1 сакавіка ў Беларусі падаражалі камунальныя паслугі

З 1 сакавіка ў Беларусі падаражалі камунальныя паслугі

З 1 сакавіка ў Беларусі падаражалі камунальныя паслугі. Былі праіндэксаваныя цэны на газ, якія субсідуюцца дзяржавай, а таксама тарыфы на электрычную і цеплавую энергію для ацяплення і гарачага водазабеспячэння. Адпаведную пастанову (№ 167 ад 28 лютага) прыняў Саўмін, яна набыла сілу 1 сакавіка.

Тарыф на цеплавую энергію для патрэбаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння складзе 15,6722 рубля за 1 Гкал. Тарыф за кубаметр газу ў дамах і кватэрах, дзе ёсць прыборы індывідуальнага ўліку расходу газу і індывідуальныя газавыя ацяпляльныя прыборы, у ацяпляльны сезон складзе 0,0911 рубля, летам 1 кубаметр газу будзе каштаваць 0,2853 рубля. У дакуменце адзначаецца, што пры адсутнасці індывідуальных газавых прыбораў тарыф складзе 0,2853 рубля за кубаметр газу незалежна ад сезону.

Калі ў хаце ці кватэры не выкарыстоўваюцца прыборы індывідуальнага ўліку расходу газу, але ёсць газавая пліта і цэнтралізаванае гарачае водазабеспячэнне або індывідуальны воданагравальнік (за выключэннем газавага), цана за 1 кубаметр газу складзе 2,26 рубля з аднаго жыхара ў месяц. Тарыф на газ у жыллі, дзе ёсць газавая пліта і індывідуальны газавы воданагравальнік, але няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння, складзе 6,53 рубля за кубаметр.

Кубаметр газу ў кватэрах і дамах, дзе ёсць газавая пліта, але няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і індывідуальнага газавага воданагравальніка, будзе каштаваць 3,69 рубля.

У жыллі, дзе ёсць індывідуальныя газавыя ацяпляльныя прыборы, але няма прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу, у ацяпляльны перыяд давядзецца заплаціць 0,4513 рубля за 1 квадратны метр агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц, у летні перыяд — 0,1692 рубля.

Тарыф на электраэнергію ў жылых дамах і кватэрах, абсталяваных электрычнымі плітамі, складзе 0,1013 рубля за кВт.гадз. Дыферэнцыраваны тарыф у такіх жылых памяшканнях у перыяд мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) — 0,0708 рубля за 1 кВт.гадз., а ў перыяд максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) — 0,2027 рубля. Электрычная энергія для патрэбаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) складзе 0,0834 рубля за 1 кВт.гадз., у астатні час сутак — 0,155 рубля.

Цалкам пастанову Савета міністраў Беларусі можна пабачыць тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі