Вы тут

Юзары прэзентуе першы беларускамоўны сінгл "Мора"

Удзельнік "Еўрабачання-2015" Юзары прадстаўляе беларускамоўны сінгл "Мора", які ўвойдзе ў будучы альбом музыкі. Па словах Юзары, гэтага этапу творчасці ён чакаў з 2011 года.

"Цяпер гэты час пачаўся. Са мной працуе каманда, ёсць напрамак, мэта і адчуванне сучаснай гісторыі. Мы маем шмат падарункаў для нашых слухачоў, якія ствараюцца з вялікімі пачуццямі і агнём", — каментуе музыка выхад сінгла.

 

Юзары кажа, што "Мора" — гэта "пачатак сучаснага, тое, што паказвае глыбіню нашых думак і адчуванняў, якія глядзяць у будучыню".

"Мова, мара — мора ў кожным з нас", — анансуюць сінгл музыкі.

Нагадаем, у апошні час Юзары грае выключна жывыя канцэрты з бас-гітарыстам і аранжыроўшчыкам Аляксандрам Верным, гітарыстам Дзмітрыем Маркаранам і бубначом Алесем Собалем.

Набыць песню можна тут

 

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі