Юнак нарваў два пакеты канопляў і сеў адпачыць з імі каля міліцыі

Як піша "Гомельская праўда", здарэнне адбылося 26 верасня ў пасёлку Касцюкоўка на Гомельшчыне. Навучэнец мясцовага аграрна-тэхнічнага ліцэя нарваў на полі крыху дзікарослых канопляў.

Крыху пакурыўшы "траўку", ён вырашыў павялічыць сабраныя запасы. На полі "наркааграном" напоўніў каноплямі два пакеты. Па дарозе дадому прысеў адпачыць на лавачку каля аддзялення міліцыі. Адзін пакет ён нёс у руках, а другі схаваў за пазуху. Ад выгляду першага ж міліцыянта хлопец пачаў нервавацца і трэсціся, чым звярнуў на сябе ўвагу.

Міліцыянт выявіў у яго сабраныя каноплі. Юнак прызнаўся, што дома таксама ляжыць "траўка". На 22-гадовага жыхара Касцюкоўкі пачалі дзве крымінальныя справы за незаконны абарот наркотыкаў. Яму пагражае да пяці гадоў абмежавання або пазбаўлення волі.

Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі