Япрынцаў распавёў, што за кратамі навучыўся гуляць у шахматы

Япрынцаў распавёў, што за кратамі навучыўся гуляць у шахматы

Уладзімір Япрынцаў распавёў, што за кратамі навучыўся гуляць у шахматы. У аўторак бізнесмен, былы сууладальнік "Трайпла" быў аштрафаваны на 10 500 рублёў і вызвалены ў зале суда. Прысуд агучыў суд Цэнтральнага раёна Мінска. Сына Уладзіміра Япрынцава Казбека, а таксама Аляксандра Арабяна, партнёра Япрынцава-малодшага, асудзілі на восем гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Іх прызналі вінаватымі ў махлярстве.

У махлярстве абвінавачвалі і Уладзіміра Япрынцава, аднак падчас працэсу пракурор змяніў абвінавачванне на ўкрывальніцтва злачынства. Як інфармуе партал tut.by, бізнесмен збіраецца абскардзіць прысуд. Пра свае планы Уладзімір Япрынцаў нічога не сказаў. Каля будынка суда яго сустракалі апладысментамі сваякі, сябры і калегі.

Коратка і самае галоўнае: За што судзілі Япрынцавых

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі