Як выглядае побытавы райдар "ДДТ"?

"Галоўная ўмова — у аднамесным нумары мусіць інтэрнэт", — побытавы райдар музыкаў гурта "ДДТ", які неўзабаве рушыць з турам па Беларусі, просты. Так, кажуць арганізатары гастроляў, у нумары лідара гурта Юрыя Шаўчука павінен быць базавы набор прадуктаў: кава, кефір, смятана, вяршкі, мінеральная вада і садавіна. Гарбату Юрый Юліянавіч, праўда, п'е толькі зялёную з язмінам ці фруктовую — з манга ці ківі. Прыкладна той жа асартымент прысутнічае звычайна ў грымёрцы гурта ў клубах, толькі да яго дадаецца рыбнае і мясное асарці, а таксама высакаякасная выпечка.


З 20 па 26 лютага гурт “ДДТ” дасць 4 канцэрты ў Беларусі. Музыкі адыграюць канцэрты ў Віцебску, Гомелі, Брэсце і дадуць вялікі канцэрт у "Мінск-Арэне" ў апошні дзень туру 26 лютага.


Па словах Максіма Мазуроўскага, арганізатара туру, па побытавых патрабаваннях "ДДТ" — адзін з найбольш сціплых гуртоў, з якімі яму даводзілася працаваць. А вось у плане тэхнікі расійскія рокеры вельмі патрабавальныя і бескампрамісныя. Значную частку абсталявання "ДДТ" прывязуць з сабой на некалькіх грузавіках. Яго будзе абслугоўваць каля 30 чалавек тэхнічнага персаналу. Музычная праграма выступленняў будзе складацца з найлепшых песень розных гадоў і матэрыялу альбома "Празрысты", які выйшаў у мінулым годзе.

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі