Як апрануцца згодна з Белстатам (фота)

Мінчанін можа апрануцца ад бялізны да сандаляў за 900 тысяч рублёў! Пакуль вы не верыце, Белстат усё падлічыў. Майка мужчынская каштуе 35 тысяч рублёў (як варыянт, тэніска — за 66 тысяч рублёў), трусы — 47 тысяч, джынсы — 455 тысяч і сандалі за 383 тысячы рублёў.

У мужчынскім аддзеле ГУМа знайсці джынсы нескладана — іх пяць ці шэсць пар на ўвесь (!) аддзел.

“У нас усе памеры былі, але вельмі хутка разбіраюць. Усё прадалі, апошняя пара вісіць. Попыт вялікі і пытаюцца часта”, — здзіўляе прадаўшчыца-кансультант ажыятажам на джынсы і раскрывае сакрэт вялікага попыту: у ГУМе джынсы каштуюць меней за сярэдні кошт Белстата — 380 тысяч.

А вось у аддзеле з майкамі — расчараванне. За 23 тысячы (гэта меней, чым прапаноўваў Белстат) тут прадаюць толькі майкі-алкагалічкі беларускай вытворчасці. За футболку ці нешта больш моднае прыйдзецца аддаць 150-200 тысяч.

Найбольш мяне ўражвае мужчынская бялізна — сямейныя трусы ў кветачкі. І іх купляюць!

“На выступленні розныя, конкурсы… Ды і дзяды ў нас такія любяць купляць сабе”, — кажа прадаўшчыца аддзела мужчынскай бялізны.

Але ў аддзеле з жаночай бялізнай, куды я пайшла шукаць трусы за 19 875 рублёў, як Белстат падлічыў, літаральна выпала ў асадак. Знайшла “скафандр”!

“Беларускай вытворчасці трусы — ад 14 тысяч рублёў, “світанкаўскія”. Іх купляюць жанчыны ва ўзросце, цяжарныя купляюць. Турэцкія ёсць, вельмі добра ідуць”, — сцвярджаюць у аддзеле бялізны пра трусы за 19 800 рублёў.

У выпадку з бюстгальтарамі Белстат, верагодна, узяў за аснову самыя танныя.

“Прыкладна 95-105 тысяч рублёў беларускія бюстгальтары сярэднія, а 70-80 — гэта самыя танныя”, — прыводзяць статыстыку ў ГУМе. А як жа карункі?

Адзначым, што кошты на жаночую вопратку з белстатаўскімі супадаюць.

Можна знайсці і памаду за 20 тысяч, але кансультант папярэдзіла, што айчынная па якасці не вельмі — нястойкая.

Падлічваю: сярэдні кошт гардэробу для жанчыны паводле Белстата — амаль мільён. Дарэчы, даражэй за ўсё апранацца па сярэдніх коштах гамельчанцы і мінчаніну, а танней за ўсе купіць вопратку жанчына ў Магілёве і мужчына з Мінскай вобласці (гл. табліцу).

Табліца:  У якой вобласці Беларусі танней за ўсё апрануцца жанчыне летам (па сярэдніх коштах Белстата)?

Брэсцкая вобласць

Віцебская вобласць

Гомельская вобласць

Гродзенская вобласць

Мінская вобласць

Магілёўская вобласць

Мінск

Трусы жаночыя, бел. рублёў

26211 

25469

29341 

30247

24492

21180

19875

Бюстгальтар,

бел.рублёў

82188

83686

88764

79624

92008

85016

88292

Туфлі летнія скураныя, бул. рублёў

398190

415029

501729

451330

417548

307606

440117

Спадніца,

бел. рублёў

240932 

288607

276305 

268113 

272563

290881

270860

Блузка, бел. рублеў

226865

256906

255400

270020

245616

22406

284993

974 386 

1069697

1150939

1099334

1052227

727089

1044137

У якой вобласці танней за ўсё апрануцца мужчыну (па сярэдніх коштах Белстата)?

Брэсцкая вобласць

Віцебская вобласць

Гомельская вобласць

Гродзенская вобласць

Мінская вобласць

Магілёўская вобласць

Мінск

Трусы, бел. рублёў

30660

35881

29499

40543

36028

30164

47495

Майка, бел. 

рублёў

34951

33882

31937

46039

35626

32824

35626

Джынсы, бел. рублёў

317280

342540

354304

320641

331486

396664

454433

Сандалі, бел. рублёў

396604

405267

402560

366375

303500

329529

385213

(Тэніска), бел. рублёў

(74794)

(73733)

(78501)

(76396)

(78413)

(78197)

(66380)

779495

(854289)

817570

(891303)

818300

(896801)

773598 (849994)

706640

(785053)

789181

(867378)

922767

(989147)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі