Як адаб’ецца крах фондавых біржаў на Еўропе?

25 жніўня працягнулі падзенне індэксы азіяцкіх фондавых біржаў. Індэкс кітайскай Shanghai Comp панізіўся на 7,63%, а японскай Nikkei 225 — на 3,96%.

Чым страшнае падзенне гэтых дзіўных індэксаў, што такое фондавыя біржы і як гэтая сітуацыя адаб’ецца на эканоміцы Еўропы?

Што такое фондавыя біржы?

Фондавая біржа — гэта пляцоўка, на якой адбываецца гандаль акцыямі найбуйнейшых кампаній. А індэкс фондавай біржы — адлюстраванне кошту розных актываў, якія гандлююцца ў адным месцы. Яны аб’ядноўваюць унутры сябе публічныя кампаніі, акцыі якіх можа купіць любы інвестар, тым самым уплываючы на яе кошт. Біржа — своеасаблівы супермаркет кампаній.

Чаму адбываецца “крах біржаў”?

Калі “біржы падаюць”, інвестары не хочуць купляць акцыі гэтых кампаній, бо ёсць асцярогі, што ў будучыні іх прыбытак і выручка знізяцца. Індэксы валютных фондавых біржаў ускосна адлюстроўваюць стан эканомікі краін. І падзенне індэксаў, як было ў панядзелак, сведчыць пра сцісканне эканомік гэтых краін. Адпаведна, тое, што мы цяпер назіраем апошнімі днямі, — гэта вотум недаверу эканамічнаму росту Кітая.

Амерыканскія біржы падаюць, бо шмат іх тэхналагічнай вытворчасці знаходзіцца ў гэтай азіяцкай краіне, паміж краінамі ідзе сур’ёзны таваразварот. І вось такая ланцуговая рэакцыя паміж біржамі прыводзіць да краху сусветных біржаў.

Як “крах азіяцкіх біржаў” уплывае на Еўропу?

На Еўропу “чорны панядзелак” паўплываў выбарачна. Напрыклад, знізіўся курс брытанскага фунта, але курс еўра застаўся такім самым. Эксперт у эканоміцы, старшы дарадца Афіцыйнага валютнага і фінансавага форума, а таксама Сусветнага залатога савета Джон Нуджы кажа, што падзенне фунта звязана з тым, што Банк Англіі, насуперак чаканням, не збіраецца падымаць працэнтныя стаўкі.

“Еўрапейскі цэнтральны банк не збіраўся павышаць працэнтныя стаўкі, а наадварот, праводзіў палітыку колькаснага змякчэння. Ад яго такіх чаканняў не было, і, адпаведна, запавольванне сусветнай эканомікі не адбілася на курсе еўра”, — кажа эксперт.

Эканаміст “Ліберальнага Клуба” Антон Болтачка дадае, што еўра больш устойлівы яшчэ і таму, што краіны ЕС больш гандлююць самі з сабой, і часткова гэта іх ратуе. Але калі азіяцкія біржы будуць працягвацца валіцца, мы ўбачым актыўны рух капіталу, які будзе шукаць прытулак у так званых ціхіх гаванях — тых актывах, якія меней схільныя да такіх ваганняў. Раней гэта было золата, цяпер ужо і да яго ставяцца са скепсісам.

“Калі адбудзецца рух і адток капіталу з фондавых біржаў Еўропы, вядома, гэта адаб’ецца і на валюце. То бок у краінах еўразоны пачнецца дэвальвацыя еўра. Але калі гэтыя працэсы будуць суправаджацца такімі ж негатыўнымі трэндамі на амерыканскіх і азіяцкіх фондавых біржах, іх валюты таксама будуць слабець. Гэтыя змены будуць кампенсаваць адна адну, і мы не будзем бачыць каласальных зменаў у суадносінах кошту еўра і долара ЗША”, — кажа эканаміст.

Калі скончыцца ліхаманка фондавых біржаў?

На развіццё сітуацыі ўплывае вельмі шмат фактараў. Пэўны час таму ніхто не мог нават выказаць здагадку, што Кітай правядзе тую палітыку (дэвальвацыю юаня), якую мы цяпер бачым. Усе меркавалі, што там будуць іншыя шляхі стымулявання эканомікі, але ніяк не “святы юань”, які доўгі час трымае свой кошт”, — выказвае меркаванне Болтачка.

“Можна толькі спрагназаваць, што імавернасць пагаршэння сітуацыі вышэйшая, чым паляпшэння. Гэта звязана з тым, што на многіх рынках яшчэ не спрацавалі ахоўныя механізмы, якія ратуюць інвестараў ад страты грошай”, — прагназуе эканаміст.

Фота: uscnpm.org, 123rf.com, socioecohistory.wordpress.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі