Выйшаў трэйлер “Чужынец-адзін”, спін-офа “Зорных войнаў” (відэа)

Выйшаў трэйлер “Чужынец-адзін”, спін-офа “Зорных войнаў” (відэа)

Кампанія Lucasfilm выпусціла трэйлер блакбастэра “Чужынец-адзін: Зорныя войны. Гісторыі”. Фільм з’явіцца на экранах 15 снежня. У ім расказваюць гісторыю робата К-2SO, створанага для ўзброеных сіл Галактычнай Імперыі, але перапраграмаванага для службы паўстанцам.

У карціне з’явіцца былая злачынца і цяпер салдат Альянса Джын Эрса, сляпы ваяр-манах Чырут Імвэ і яго сябар, наёмны забойца Бэйз Мальбус.

“Чужынец-адзін” — гэта спін-оф класічнай кінасагі, падзеі якога папярэднічаюць чацвёртаму эпізоду “Зорных войнаў”. Паводле сюжэту, атрад паўстанцаў спрабуе выкрасці чарцяжы “Зоркі смерці”.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі