Выйшаў дакументальны фільм пра Міхалка і Brutto

Выйшаў дакументальны фільм пра Міхалка і Brutto

19 красавіка на расійскім тэлеканале "Дождь" адбылася прэм'ера дакументальнага фільма пра Сяргея Міхалка і гурт Brutto. Па словах аўтара стужкі Сяргея Яржанкова, глядач убачыць яго асабістае ўспрыняцце героя:

"Прыхільнікі ранняй творчасці запомнілі Міхалка іншым. Вясёлым клоўнам і вандроўным артыстам-трубадурам. Мужычком з гармонікам, пад музыку якога ва ўсіх караоке-барах былога СНД адплясвалі бандыты і мянты. Такой састарэлай версіяй Шнура, якая выйшла з моды. Ён пражыў шмат розных жыццяў. Я налічыў тры. Можа, іх больш. Ніхто, акрамя самога Міхалка, пра гэта дакладна не ведае. Яго цела — тая самая кніжка-размалёўка з вясёлымі малюнкамі, маршрутная карта падарожжаў вандроўнага артыста. У сваім фільме я паспрабаваў прачарціць траекторыю яго духоўных пошукаў. Тры жыцці, тры іпастасі, адсюль — разбіты на тры часткі аповед. Тры прыступкі ініцыяцыі па Ніцшэ: вярблюд — як пераадоленне сябе, леў — як пераадоленне знешніх перашкодаў і дзіця — як пераадоленне самой прыроды, неўміручасць праз працяг роду".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі