Выбух парушыў працу анлайн-казіно па ўсім свеце
Ён адбыўся ўначы на электрастанцыі Гібралтара — невялікай тэрыторыі, якую на поўдні Пірэнейскай паўвыспы кантралюе Вялікабрытанія.
На шчасце, падчас выбуху і пажару ніхто не пацярпеў. Без электрычнасці засталіся жыхары Гібралтару.
Як інфармуе ВВС, праблемы з электрычнасцю парушылі працу вялізнай колькасці казіно па ўсім свеце. На працягу некалькіх гадзінаў не працавалі серверы буйных сайтаў з азартнымі інтэрнэт-гульнямі. Значная частка рэсурсаў гэтай міжнароднай індустрыі базуецца на Гібралтары з-за нізкага падаткаабкладання на гэтай тэрыторыі.