Выбаршчыкі: Караткевіч і Лукашэнка разам удзельнічалі ў Мінскіх пагадненнях

Выбаршчыкі: Караткевіч і Лукашэнка разам удзельнічалі ў Мінскіх пагадненнях

Падчас вулічнага апытання маладая пара прызнаецца Еўрарадыё, што яны датэрмінова галасавалі за Таццяну Караткевіч. Але іх тлумачэнне нас уражвае)

Малады чалавек: “Ведаю праекты, якія яна праводзіла. І ў нашай Думе. Сацыяльную дзейнасць яна праводзіла някепскую. Палітычную дзейнасць яе ведаю, і нашага прэзідэнта таксама. Спадзяюся яны яшчэ папрацуюць разам у нашай краіне. Яны разам ужо і працавалі, праводзілі свае праекты рэформаў. Удзельнічалі і ў Мінскіх пагадненнях. Караткевіч таксама першай вырашылася паспрыяць правядзенню гэтых перамоваў. Ну, будзем чакаць. Я буду спадзявацца, што яны ўдвух прыйдуць да ўлады і будуць руліць краінай”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі