“Вялікая сямёрка” дамовілася працягнуць санкцыі супраць Расіі

“Вялікая сямёрка” дамовілася працягнуць санкцыі супраць Расіі

Брытанскі прэм’ер-міністр Дэвід Кэмеран падчас выступу па выніках саміту “вялікай сямёркі” заявіў, што краіны-ўдзельніцы G7 дамовіліся падоўжыць санкцыі супраць Расіі ў чэрвені 2016 года.

Па словах прэм’ера, падаўжэнне санкцый мае “вырашальнае значэнне”. А лідары краінаў “вялікай сямёркі” мяркуюць, што існуючыя санкцыі мусяць заставацца ў сіле, пакуль Мінскія пагадненні не будуць цалкам выкананыя. Пра гэта піша ВВС.

Такую ж заяву зрабіў напярэдадні кіраўнік Еўрапейскага савета Дональд Туск. “Еўрапейскі саюз працягне бягучую палітыку ў дачыненні да Расійскай Федэрацыі, у тым ліку эканамічныя санкцыі. Такая пазіцыя ЕС патрабуе поўнага выканання Мінскіх пагадненняў”, — заявіў Туск.

Акрамя гэтага, лідары “сямёркі” заклікалі бакі сірыйскага канфлікту прытрымлівацца перамір’я.

Асобна абмяркоўваліся перспектывы выхаду Вялікабрытаніі з ЕС. “Сямёрка” далучыла свой голас да тых міжнародных арганізацыяў, якія хочаць, каб Вялікабрытанія заставалася ў Еўрасаюзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі