ВУП Беларусі знізіўся другі год запар

ВУП Беларусі знізіўся другі год запар

За 2016 год валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў параўнанні з 2015-м знізіўся на 2,6%. Паводле інфармацыі Белстата, ВУП летась склаў 94,3 млрд рублёў.

Напрыклад, аб'ём прамысловай вытворчасці за мінулы год скараціўся на 0,4% — да 79,4 млрд рублёў. У той жа час аб'ём сельгасвытворчасці вырас на 3,4% — да 15,3 млрд рублёў.

Дарэчы, ВУП Беларусі зніжаецца другі год запар. У 2015 годзе ён страціў 3,9% пасля таго, як у 2014-м адзначаўся яго рост на 1,6%.

Дарэчы, паводле прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі летась ВУП мусіў вырасці на 0,3%. Праўда, напрыканцы лістапада 2016-га міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі прагназаваў, што па выніках года ВУП скароціцца на 2,5-2,6%.  

Такую ж лічбу яшчэ раней называлі эксперты ЕАБР. А спецыялісты МВФ і Сусветнага банка прагназавалі падзенне ВУП Беларусі на 3%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі