Вольскі: Падатак за дармаедства плаціць не буду, хай садзяць у турму

Вольскі: Падатак за дармаедства плаціць не буду, хай садзяць у турму

У размове з карэспандэнтам Радыё Свабода Лявон Вольскі выказаўся пра сваё стаўленне да так званага "падатку за дармаедства". Музыка кажа, што дзяржава сама забараняе яму ладзіць канцэрты ў Беларусі, фактычна пазбаўляючы магчымасці легальна працаваць і зарабляць грошы. Таму плаціць падатак за дармаедства Вольскі намеру не мае.

"Мне 10 год забараняюць граць канцэрты, а я да іх на каленях папаўзу даведку прасіць. І плаціць я не буду. Хай яны судзяць мяне. Мне, парушаючы свой жа закон, забараняюць граць канцэрты. З "гастролькамі" яны яшчэ фармальна маюць права. Але некалькі гадоў забаранялі, калі было абсалютна ліберальнае канцэртнае заканадаўства. Яны проста тэлефанавалі ў клуб. А калі клуб упарціўся і праводзіў канцэрт — назаўтра прыходзіла праверка, і 20 мільёнаў штрафу. Усе выдатна зразумелі, што гэтых выканаўцаў запрашаць не варта. Хоць і народ збіраецца, але штрафы большыя. І пасля гэтага я яшчэ павінен плаціць ім грошы?" ― сказаў Вольскі.

Так званы падатак за дармаедства быў уведзены ў Беларусі ў 2015 годзе. Згодна з ім усе, хто не працуе больш за 183 дні на год, павінны заплаціць дзяржаве 20 базавых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі