Вольга Гаварцова прайграла на тэнісным турніры ў Манрэалі

Вольга Гаварцова прайграла на тэнісным турніры ў Манрэалі

Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова (186-е месца ў рэйтынгу WTA) у другім кваліфікацыйным раўндзе тэніснага турніру ў Манрэалі прайграла калумбійскай тэнісістцы Марыяне Дзюке-Марыньё (76) — 6:4, 6:7 (2:7), 1:6. Як адзначае БЕЛТА, наша суайчынніца ў другім сэце вяла з лікам 6:5, але ўдача ад яе адвярнулася.

Такім чынам, Гаварцова выбыла з турніру, не прабіўшыся ў асноўную сетку.

У фінале мужчынскага турніру ў італьянскім Рэканаці беларус Ілля Івашка саступіў украінцу Іллю Марчанку (72) — 4:6, 4:6. Выхад у фінал тэніснага турніру дазволіў нашаму суайчынніку ўзняцца ў сусветным рэйтынгу адразу на 44 пазіцыі — з 246-га на 202-е месца.

Максім Мірны (20-е месца ў парным рэйтынгу) на турніры ў канадскім Таронта выступіць з новым партнёрам. Замест філіпінца Трэта Х'юі, які атрымаў траўму, побач з нашым земляком выступіць польскі тэнісіст Марцін Маткоўскі. Іх першымі сапернікамі на турніры будзе аўстрыйска-польскі дуэт Александэр Пея / Лукаш Кубат.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі