Візіт Эрдагана ў Мінск перанесены на няпэўны тэрмін

Візіт Эрдагана ў Мінск перанесены на няпэўны тэрмін

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган не прыляціць у Беларусь на гэтым тыдні, як абвяшчалася раней. Яго візіт у Мінск перанесены на няпэўны тэрмін.

"Візіт рыхтаваўся і рыхтуецца. Магу сказаць зараз сапраўды толькі тое, што ў даты, якія шырока растыражавалі ў інтэрнэце на мінулым тыдні, ён не адбудзецца. Гэта дакладна, на гэтым тыдні яго не будзе", — перадае БелаПАН словы прэс-сакратара кіраўніка Беларусі Наталлі Эйсмант.

Яна дадала, што гаварыць пра канкрэтную дату візіту пакуль заўчасна. Можна казаць пра нейкую "бліжэйшую аглядную будучыню", няпэўна акрэсліла Эйсмант.

Меркавалася, што Эрдаган у Мінску наведае адкрыццё Саборнай мячэці. Кіраўнік мусульманскай грамады імам Зарыф Зулудзі паведаміў у каментары БелаПАН, што цырымонія адкрыцця мячэці перанесеная на верасень. Дакладную дату цырымоніі ён не назваў.

Нагадаем, у ноч на 16 ліпеня ў Турцыі адбылася спроба дзяржаўнага перавароту. Эрдаган з дапамогай насельніцтва перамог путчыстаў, пасля чаго ў краіне пачаліся рэпрэсіі праціўнікаў улады. У Турцыі на тры месяцы абвясцілі надзвычайнае становішча.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі