Віталь Радзівонаў працягнуў кантракт з БАТЭ

Нападаючы БАТЭ Віталь Радзівонаў працягнуў кантракт з барысаўскім клубам, перадае прэс-служба каманды. Тэрмін, на які разлічана пагадненне, не раскрываецца. Радзівонаў прыйшоў у БАТЭ ў пачатку 2006 года, ў першай палове 2009-га ён адлучаўся на правах арэнды ў нямецкі “Фрайбург”, які тады выступаў у другой бундэслізе.

За час, праведзены ў складзе БАТЭ, Радзівонаў стаў васьміразовым чэмпіёнам Беларусі, двойчы выйграваў Кубак краіны і тройчы — Суперкубак, шэсць разоў удзельнічаў у групавых стадыях Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы.

Адзначым, што Віталь Радзівонаў валодае некалькімі індывідуальнымі рэкордамі: з'яўляецца лепшым бамбардзірам у гісторыі БАТЭ (118 галоў), а таксама лепшым беларускім снайперам ў еўракубках (19). Усяго ён на дадзены момант правёў у форме барысаўчан 307 афіцыйных матчаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі