Вікторыя Азаранка выйшла ў другі круг US Open

Вікторыя Азаранка выйшла ў другі круг US Open

Беларуска Вікторыя Азаранка выйшла ў другі круг адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе. У першым раундзе яна разграміла чэшку Люсі Градзецку6:1, 6:2.

Таксама ў другі раунд выйшла іншая беларуская тэнісістка, Вольга Гаварцова, якая ў напружанай барацьбе перамагла румынку Ірыну-Камелію Бегу6:1, 0:6, 7:6 (7:3).

Аляксандра Сасновіч з Беларусі таксама згуляла ў першым крузе асноўнай сеткі турніру, але прайграла нямецкай спартсменцы Сабіне Лісіцкі1:6, 4:6.

Такім чынам, у наступны раунд US Open выйшлі дзве беларускі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі