Вікторыя Азаранка прапусціць Уімблдон

Вікторыя Азаранка прапусціць Уімблдон

Беларуская тэнісістка, шостая ракетка свету Вікторыя Азаранка прапусціць Уімблдон. Прычына — траўма калена, якую яна пакуль так і не залячыла. Пра гэта ў Twitter піша Eurosport.ru.

Вікторыя бліскуча пачала бягучы сезон, у яе былі шматлікія перамогі. У пачатку красавіка быў выйграны турнір у Маямі, пасля яна дапамагла зборнай Беларусі перамагчы ў Маскве зборную Расіі і выйсці ў эліту Кубка федэрацыі. Далей пачаліся праблемы. У пачатку траўня Азаранка знялася з турніра ў Мадрыдзе. Тады прычынай называлася траўма спіны. Пасля беларуска прайграла ў другім крузе турніра ў Рыме. У траўні Вікторыя Азаранка не дагуляла стартавы матч на "Ралан Гарос", якраз з-за траўмы калена. Боль у Азаранкі быў такі моцны, што было відаць, як яна гуляе праз слёзы. Яна зламала ракетку, за што была аштрафаваная. А ў пачатку чэрвеня Азаранка знялася ў турніра ў Нотынгеме.

Інфармацыя пра тое, што беларуская тэнісістка здымаецца з Уімблдона з'явілася напярэдадні лёсавання, прызначанага на 24 чэрвеня. На ім Азаранка атрымала 6-ы нумар пасеву.

Вікторыя Азаранка прапусціць Уімблдон

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі