Вікторыя Азаранка хоча выступіць летам на US Open

Вікторыя Азаранка хоча выступіць летам на US Open

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка хоча выступіць гэтым летам на US Open. Гэтую навіну распаўсюдзілі ў фан-групе спартсменкі ў сацыяльных сетках са спасылкай на тэлеканал Tennis Channel.

Азаранка распавяла, што хоча вярнуцца ў спорт летам ці крыху раней, калі будзе ўпэўненая, што гатоваяда гэтага. Цяпер тэнісістка аднаўляецца пасля нараджэння сына ў снежні 2016 года. Вікторыя прызнаецца, што стомленасць пасля заняткаў тэнісам не параўнаць з яе цяперашнімі адчуваннямі — маўляў, гуляць у тэніс нашмат прасцей.

Спартсменка кажа, што гатовая выйграць турнір Вялікага шлему пасля нараджэння дзіця, як гэта зрабіла бельгійская тэнісістка Кім Клійстэрс. Азаранка спадзяецца, што сын будзе матываваць яе на новыя дасягненні.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі