Відэа: Міхаіл Захараў пабіўся з хакеістам "Гомеля"

Відэа: Міхаіл Захараў пабіўся з хакеістам "Гомеля"

Хакейны матч паміж мінскім "Юнацтвам" і клубам "Гомель" 12 студзеня адзначыўся бойкай, у якой паўдзельнічаў нават галоўны трэнер мінскай каманды Міхаіл Захараў. Сама гульня, дарэчы, скончылася з лікам 4:2 на карысць сталічнага клуба.

Інцыдэнт адбыўся ў трэцім перыядзе сустрэчы. Нападнік "Юнацтва" Абакунчык штурхнуў у спіну гульца "Гомеля". За аднаклубніка заступіўся Гаранін, і завязалася бойка, у якую доўга не ўмешваліся суддзі. Яны не расцягвалі хакеістаў нават тады, калі на галаву Абакунчыку нацягнулі джэрсі. Тады Міхаіл Захараў палез са сваёй лаўкі расцягваць гульцоў. Гэта не спадабалася хакеісту "Гомеля" Дзмітрыю Заламаю: ён пад'ехаў да лаўкі гаспадароў і стаў чапляцца да трэнера "Юнацтва".

За бойку Абакунчык і Гаранін атрымалі па 5 хвілінаў штрафу. Заламая і Захарава пакаралі 2-хвіліннымі штрафамі за грубасць. У пратаколе, як піша by.tribuna.com, адзначана: Заламай пакараны за ўдзел у канфлікце з гульцамі, якія знаходзіліся на лаўцы, а Захараў — за ўдзел у канфлікце з гульцамі, якія знаходзіліся на лёдзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі