Відэа, як футбольная зборная Партугаліі вырвала перамогу ў зборнай Харватыі

Відэа, як футбольная зборная Партугаліі вырвала перамогу ў зборнай Харватыі

Футбольная зборная Партугаліі ў 1/8 фіналу Еўра-2016 вырвала перамогу ў зборнай Харватыі ў дадатковы час — 1:0. Сапернікамі партугальцаў у чвэрцьфінале стануць палякі.

Матч аказаўся малацікавым: было шмат барацьбы, але мала небяспечных момантаў, каманды шмат увагі надавалі абароне, баяліся прапусціць, адчуваючы, што ўсё можа вырашыць адзін забіты мяч. Толькі ў другім дадатковым тайме актывізаваліся харваты, стварылі некалькі небяспечных момантаў. Але гол забілі... партугальцы. На 117-й хвіліне яны правялі імклівую контратаку. Крышціяну Раналду нанёс удар, брамнік адбіў, але на дабіванні згуляў Рыкарду Куарэжма, які выйшаў на замену на 87-й. Харваты кінуліся адыгрывацца, але на гэта практычна не мелі ўжо часу.

У 1/4 фіналу таксама прабіліся згаданая зборная Польшчы, якая па пенальці абыграла зборную Швейцарыі — 5:4 (асноўны час — 1:1), і зборная Уэльса, якая перамагла зборную Паўночнай Ірландыі — 1:0.

Відэа фантастычнага гола Шакіры ў браму зборнай Польшчы

У нядзелю пройдуць яшчэ тры матчы: Францыя — Ірландыя (16.00), Нямеччына — Славакія (19.00), Венгрыя — Бельгія (22.00). На панядзелак прызначаныя апошнія паядынкі 1/8 фіналу: Іспанія — Італія (19.00), Англія — Ісландыя (22.00).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі